Перайсці да зместу

Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/165

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нельга ўсё-ж сядзець безмеры,
Час пасоўвацца наперад.
Сонца коціцца на захад.
Грышка знаць не знае жаху:
Вышаў з лесу, ўзяў напрамак
І пайшоў праз лужы, ямы.

Тут успомніў ён цяпер
Верш, пад назвай „Піонер“,
І, каб смутак свой развеяць,
Верш чытае сам сабе ён:
„Падрасту і ў комсамоле
Папрацую, яшчэ як!
Палюбіў я ў нашай школе
Комсамольскі маладняк.
Ёсць-жа хлопцы, як вароны,
То на плошчу, то на сквер.
А мне гальштук дай чырвоны —
Буду добры піонер!“

Змрок павіс густой завесай,
Не відаць сяліб з-за лесу.
Лепш было-б да сонцаўсходу
Быць сярод людзей, народу.
Але, што ж, калі няма —
Хай прытуліць лес і цьма.