Перайсці да зместу

Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

II

Сонца ўзнялася высока,
Пачынае мучыць спёка,
Смага точыць і — бяда!
Ёсць, ды брудная вада.
Грышка ўзгорак бачыць справа,
Павярнуў туды рухава.
Пад узгоркам, як на шчасце,
Давяло яму напасці
Сярод зараслі балот
На крыніцу-быстраход.
— Эх, крынічка, піць хачу,
Дай напіцца ўцекачу!
І крынічка напаіла,
Хлопцу сілы аднавіла.
І шумліва льецца стужкай,
А над ёй крыляцца птушкі.
Грышка здзіўлен:
— Колькі дзічы,
Эх, каб я быў паляўнічы!

З‘еў кавалак хлеба з салам,
Каб пад сэрцам не смактала.
А затым на горку ўзлез,
Недалёка ўбачыў лес.
А з-за лесу лезуць хмары,
І не дзіва, гэтак парыць.