Старонка:Угрунь (1927).pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

8

Гора з бядою халоднай навалай
грудзі сьціскалі, як змрочныя дні.
Ой-жа нялёгка жыцьцё каратала,
сьлёзы сушыла ня раз на агні.

Ня мала бялізны сьцірала па людзям,
вечна на пальцах былі вадыры.
Сілы губляла, атручвала грудзі
флёркай, крахмалам… дый што гаварыць!

Помню стаяла праклятая восень…
Хто-ж гэта знае, дзе стрэніш бяду…
Табе ўжо сабралася месяцаў восем;
вецер няшчасьцем над намі падуў.

Бацька, як вып‘е, — вар‘ятам рабіўся;
і так вось п‘яныя ў загрудкі ўзяліся.
Ведама, тут і нажы ў іх з сабой…
Бацькі ня стала. Заліўся крывёй…