Старонка:Угрунь (1927).pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

7

Задуменны, нібы вучоны,
на вуліцы бацька блукае.
А на рынку тракцір разгонны
разгулам яго заклікае.

Не працуе, працы — нічога,
дзе мага яго вочы лезуць.
Раз п‘яны страсануў гарадавога,
трасануў, пяючы марсэльезу.

Гаварылі яшчэ, што азартам
аб калена зламаў „селядзец“.
Прыляцела суседняя варта…
Так вісела бяда на бядзе.

Судзілі… Сядзеў… Выйшаў…
А ў сэрцы кіпіць непагода…
Кароткія-ж ніткі зацішша
ўвосені шостага году.