Старонка:Угрунь (1927).pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

9

Ворагу толькі і болей нікому
долі такой не жадаю.
Бегчы часамі хацелася з дому…
Як пражыла? Ня знаю…

Кідацца мне давялося ня мала, —
да цёмнага змроку ад раньніх зарніц:
Я ўжо казала, халоднай навалай
грудзі слабелі, як сталь на агні.

Дзе-ж я магла хоць падумаць часамі,
што ўсё-ткі сапраўды лягчэй зажыву.
Ведала толькі: на сэрцы камень,
ведала толькі: палын-траву.

Ой-жа, з мінулым ня лёгка расстацца,
ой-жа, ня лёгка вось так расказаць…
Дваццаць гадкоў праляцела… Двац цаць
................
Матчыны скроні прамыла сьляза…