Старонка:Угрунь (1927).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

6

Заўсёды клумкі клопатаў,
сьлёзы, бой, грызьня…
Жыцьцё няслося з грохатам,
як пыл ды з-пад каня.

Вадой!.. І сталі-б сьвежымі
і вуліцы і шлях.
Жыцьцё такое-б — зьвежаў мы, —
ўгнаілася-б зямля.

Але сьціскала гора нас, —
тупой сякеры сталь.
І так жыцьцём заморана
гібела бедната

Але за што? За што гэта
адны ў сухотах мруць,
другія сытным рогатам
дукаты ў банк кладуць?