Старонка:Угрунь (1927).pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

5

Вясна прыляцела з надзеяй —
можа ўдасца работу знайсьці.
Але, дзе заработак, дзе ён,
да каго і куды ісьці?

І нявесела ў згорбленай хаце,
грудзі точыць бяда, як іржа,
хто-ж за горкія сьлёзы заплаціць?
Камень сьмерці на сэрцы ляжаў!

Бацька ў тракціры з сябрамі
прапівае сваё паліто,
Бывае, сваімі рукамі
задушыць быў цябе гатоў.

Цярпелі нядолевы кпіны,
жылі кропляю бруднай расы.
Дачакалі вальнейшай хвіліны
сівыя мае валасы.