Старонка:Угрунь (1927).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

4

І ў гэты вечар
і вецер ня выў…
Меў вочы, як сьвечы,
гарадавы.

Глуха ў завулках, —
бяднота, гальлё.
Лахмоцьце прытулак
падпольлю дало.

Ні хлеба, ні сала,
галодная сьмерць.
Рабочы ў падвалах.
выкоўвае сьмерч.

І рвёцца з падпольля:
„Далоў царскі стан!“
Ня будзе Менск болей
кафэ-шантан.