Старонка:Угрунь (1927).pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

3

І ў гэты вечар
і вецер ня выў,
і сьнег карцеччу
у вочы ня біў.

У горадзе звонка,
вітрыны, агні;
гудуць беспрасонку
і ночы і дні,

Са сьвістам ізвозчык
імчыцца з гары,
Вярбуюць на плошчы
кіно-ліхтары,

Аркестра склікае
ў кафэ-рэсторан.
Тракцір забаўляе
песьняй цыган.