Старонка:Угрунь (1927).pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2

Помню той вечар,
вецер ня выў.
Шукалі за печчу
сьвятое травы…

Малілася хата, —
ў пашане Спас…
— Будзе багаты,
ў шчасьлівы час!..

Больлю затросься
бацькавы твар, —
цяжка жылося,
мацнеў цяжар.

Высахлі грудзі,
хата, як склеп…
Добрыя людзі
прынесьлі на хлеб.