Старонка:Угрунь (1927).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

IX

Скубуць намі ўзьнятае роднае слова,
расьцьвіўшае пышна, як сонца, як дзень.
Слову служылі грудзі аховай, —
ня вытруціць вольна ўздыхнуўшых грудзей!

О, пакаленьне, — „пшаніца хрыстова“,
было узьнялося, як вецер з-за гор.
Стрыножыць імкнуліся роднае слова,
што вызваліў Наш Семнаццаты Год.

Ніколі ня сьцяць ім жыцьця маладога,
не зацямніць нашых сонечных дзён.
Няхай-бы гулялі сабе ў падкіднога
дый соладка слухалі-б свой грамафон.

О, спадчына лютая! Хто-бы забраў-бы?
(Жыцьцё не да смаку бяз розных прыкрас)
З пасагам аддалі-б, з прыбыткам, запраўды,
адно, каб ня стала іх толькі у нас.