Старонка:Угрунь (1927).pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

VIII

На вуліцах сьціхне ўвечары гоман, —
„былое величие“ ў пролазах цьмы
песьню заводзіць пад хрып грамафона:
— „бывали дни гуляли мы“.

Зьбяруцца суседзі зблізку, здалёку
паслухаць „восточный цыганский романс“,
вып‘юць па чарцы вішнёўкі салодкай,
пульку сыграюць адну ў профэранс…

Вістуюць усе. Азарт забірае…
Бяз козыра… Ў цёмную… Бубні-звон.
Жанкі падкіднога сабе падкідаюць,
хрыпіць, пацяшаючы іх, грамафон.

Анекдот? — бясспрэчна! Жарт? — бязумоўна.
Сьмех? — ён-жа радасьць пары залатой.
… На вока папаў „Беларускі слоўнік“,
застыгла вясёласьць, зьмяніўся настрой.