Старонка:Угрунь (1927).pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

X

Шэлест гульлівы, шэлест вясеньні
ветрыкам носіць мае лятуценьні.

Звонкае поле. Зялёныя сьцежкі
сэрца ўзбудзілі квяцістай усьмешкай.

Знаю я, знаю, рассыплецца цемень,
зьнікнуць-загінуць прыблудныя цені,

Вораг, як хваля у сьнежні, застыне.
Эх, залатое Нададзьвіньне!

Полацак, 1926 г.

|}