Старонка:Угрунь (1927).pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

VII

Неяк думкі ўзьвіюцца варожа,
глянь адно, — за царквою царква.
Гэтым скарбам падужацца зможа
з перамогаю толькі Масква.

Пасінеўшы стаяць камяніцы;
бывала пад бразганьне шпор
кадзеты хадзілі маліцца
ў праславуты Сафійскі сабор.

І многа, ой, многа было іх:
аплялі, як на пасецы мох.
Але ўсё-ткі народ наш устоіў,
захаваўшы хоць мову ў грудзёх!

Сёньня новымі ўзорамі звычаі
сталі наша жыцьцё аздабляць,
А чынушы „былого величия“
хоць за… ногі гатовы кусаць.