Старонка:Угрунь (1927).pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

VI

Сказ пра Дзьвіну нам раскажа парою:
лірнік, схіліўшысь пакорна журбе:
„Бераг твой срэбны, дно залатое,
кроў працякала, Дзьвіна, праз цябе.

Шляхта, ксяндзы, ізуіты зьвярына
глумілі бязьвінных тутэйшых людзей.
Набегам няволілі нашу краіну
хэўра разьюшаных рускіх князей.

Дый палачанкі княжны Ефрасініі
сёньня стаіць не адзін манастыр,
хоць змоўклі-заціхлі у зарасьлях ціны:
шумныя хвалі сівой Палаты.

Там, дзе радзіўся Францішак Скарына,
чакалі стагодзьдзямі сонечны дзень.
Раней ізуіты глумілі бясчынна
і пакаленьне праклятых князей“.