Старонка:Угрунь (1927).pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

V

Вечарам ясна-вясеньнім
люблю рассыпаць лятуценьні.
Хочацца ціха, пакорна
туліцца да ночанькі зорнай,
забыцца аб дзеннай завеі
хвілінкай маленькай аднэю.

Хочацца думкамі ўзьвіцца
над вольнаю ў сьвеце зямліцай!

Люблю прытуліць лятуценьні,
дый… цені, праклятыя цені
Беларусі спраўлялі хаўтуры
сваёю гвалтоўнай «культурай».
Беларусь не па сэрцу, скрыгочуць,
засланілі-бы, гады, ёй вочы.

О, цені, прыблудныя цені
носіць імглістая цемень.