Старонка:Угрунь (1927).pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

III

Росная раніца,
сонцам румяніцца,
нібы дзяўчына,
каліна.

Птушкі-вясьнянкі
пяюць спазаранку
ў сасоньніку,
як на гармоніку.

Смутку ня знае,
вясна залатая.
ніколі
ў бязьмежным полі.

Хвалі, бывае,
журбу абуджаюць,
нявесела стане,
як глянеш.