Старонка:Угрунь (1927).pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

II

Шустры ветрык жартаўліва
у кустох зашалясьціць.
Гоман хваль Дзьвіны бурлівай
чую першы раз ў жыцьці.

Мілагучныя вясьнянкі
ў сэрцы туляцца ў мяне.
Ля ўзьбярэжжа палачанкі
песьняй шлюць паклон вясьне.

Радасьць — іскрамі шугае,
ў полі — кветкамі гарыць.
Хвалі звонкія змываюць
бераг замкавай гары.

Плыньню плаўнаю, свабоднай
ціха коцяцца чаўны.
Прывітаў я песьняй роднай
Запалоцьце Скарыны.