Старонка:Угрунь (1927).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЬВІНА

I

Добры дзень,
зялёныя загоны — дываны,
я прышоў паслухаць з вамі
гутарку Дзьвіны.

Сакалінай-пераліўнай
прывітала песьняй даль,
плынь бурлівых, цёмна-сініх,
векапомных хваль.

Залаціцца-весяліцца
звонка-струнная вясна.
Добры дзень, вам, палачане,
добры дзень Дзьвіна!