Старонка:Угрунь (1927).pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВОЗЕРА

Ціхай гутаркай возера шэпча ў бары,
гнуцца сосны ад буйнага ветру.
Сонца гасіць ліхтар свой на скалах гары
і зьнікае ў няведамай нетры.

Ветрык змоўк… Цішыня… Веснавейны змрок…
Рдзее прозалаць зорак яскравых.
Пахмурнелі кусты, не шасьцяць і лісты,
толькі чуюцца песьні-праявы,

Пакорная ночанька звонкай вясьне
шалясьценьнямі славу зьвівае.
Месячык выплыў у срэбным чаўне —
баравое жыцьцё аглядае…