Старонка:Угрунь (1927).pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Цёмнасіняй
злоснай плыньню
мчыцца-рвецца лёд.
Сонца спаліць
і бяз жалю
срэбраны сумёт.

Дзень вясеньніх
лятуценьняў
к нам нясецца ўгрунь!
Выйду, гляну:
дзень жаданы,
дзень праменных струн…

5. IV. 27 г.

|}