Старонка:Угрунь (1927).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗОРКА

Зорка, ой зоранька,
ветла міргае.
Хуценька-скоранька
рань заіграе.

Гулкі фабрычны
гудок пранясецца,
сілай крынічнай
работа пальлецца.

Літара к літары
гучнае слова.
Радасьцю зьвітае,
радасьцю новай.

Працай, як сонцам.
засьвеціць яскрава
роднай старонцы
багатая слава.