Старонка:Угрунь (1927).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВЯСНА ІДЗЕ…

Дзень чаканы,
дзень румяны,
дзень праменных струн,
дзень вясеньніх
лятуценьняў
к нам нясецца ўгрунь!

На спатканьне
звонкім раньнем
выйду ў сьвет-прастор.
Гляну, гляну —
дзень вясьняны
выплыве з-за гор.

Пры дарозе
тры бярозы,
тры бярозы ў рад
Дзень вясновы
шчырым словам
клічуць на пасад.