Старонка:Угрунь (1927).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВІРАТЛІВЫ РАЗЬБЕГ

Бадзёрыя дні!
Сонцатканыя словы,
як хваля, шумліва
ўзьвіваецца верш.

Сьцежкаю новаю,
працай вірлівай
нязнаныя дні
спатыкаем цяпер.

Шчасьцем агністым,
вясьняна-бурлістым,
думкі нясуцца віхрыста
угрунь.

Радасьцю сьветлай,
як сэрца поэта,
цьвіце залаціста
мая Беларусь!