Старонка:Угрунь (1927).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Родны мой горад,
пуцінай асфальту
люблю пасваволіць,
бывае налёт…

А ў полі вазёры,
ў вазёрах крыштальных
буйныя кроплі
народных сьлёз.

— Чаму? Я ня знаю,
як ветліва гляне
сонейка тканае
ў вей-харастве, —

Я ўспамінаю:
песьню й паданьне,
возера й замак, —
былы чорнацьвет.

Гнулі, ой гнулі
народную сілу
няволяй паганай
да жвіру-зямлі.

Прайшла! Прамінула!
Жыцьцё ўскаласіла