Старонка:Угрунь (1927).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў сугуччы гордых слоў
крыляцца дні цяпер!
Сабраліся…
Няма гаручай іскры!
Гатовы выкрасьліць любімае мне „р“.

А хто адважыцца
поэму дзён бурлівых
бяз „р“ —
сьлюнявасьцю лірычнай апяваць?
Забыліся!
Забыліся на дзіва…
Ну, што-ж!
Як сьцелецца,
дык так і будуць спаць!
Адно што сэрца радуе бязьмежна:
вечны гоман вуліц гарадзкіх.
Як зоркі ясныя,
як месяц беласьнежны,
як шэлест працы моцнае рукі.
Няхай імгла,
Няхай імклівіць восень,
няхай вятры раскідваюць выцьцё,
О, дні крылатыя!
Нікога мы ня просім —
авеяць радасьцю юнацкае жыцьцё.

Сьнежань 1926 г.

|}