Старонка:Угрунь (1927).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пяшчоты радасьці
вірліва-творчай працы,
як песьня звонкая,
як прозалаць — агонь
агорнуць ласкава
і нават дзіўна, братцы,
ня чуе зморнасьці юнацкая далонь,

Бывае ўсё-ж
і сумна часам стане,
крыўдай лёгка сэрца разгнявіць.
Ёсьць-жа людзі з доўгімі вушамі,
але ці варта толькі гаварыць.

Няхай туга
зьвіе цябе часамі,
увечар восені, увечар мітульгі,
тады прыпомніцца
і жудасна мне стане,
— сьвет забыты, сьвет другі.

А сёньня — мо' таму, што восень
сьцюдзёным сьвістам
ладзіць свой звычай —
крыўду горкую успомніць давялося!
— А як забыць?

Люблю-ж я родны край!
І слова мне
так дорага і блізка;