Старонка:Угрунь (1927).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КРЫЎДА

Акадэмічнай конфэрэнцыі па пытаньню рэформы беларускага правапісу і азбукі прысьвячаю.

Няхай імгла,
Няхай імклівіць восень,
Няхай вятры акутваюць выцьцём.
О, дні крылатыя!
Нікога мы ня просім
авеяць радасьцю юнацкае жыцьцё!

Паклоны біць?
— Вясьне вясёлка-тканай,
дый пералівам сонечных крыніц.
Як добра жыць!
Цаглінкаю румянай
Будуеш новыя, нязнаныя нам дні.