Старонка:Угрунь (1927).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ГУДКІ

Малодшым маім таварышам — дзецям працоўных Савецкай і Заходняй Беларусі — прысьвячаю.

1

Як толькі ноч суровая
за небасхіл зьбяжыць,
зарніца каляровая
краем задрыжыць.
Устануць і зьбіраюцца
на поле мужыкі,
а ў горадзе ўзьвіваюцца —
гудкі… гудкі…

2

Рабочыя адважныя
на фабрыку ідуць —
хутчэй пазбыць сярмяжную
нам спадчыну бяду.