Старонка:Угрунь (1927).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На печцы цёплай ён журналы разглядае,
у вочы сонныя залазіць чорны дым —
і скроні мёрзлыя спакойна зачыняе:
заўецца сон вяночкам залатым.

А раніцаю зноў — няхай мароз, завея,
няхай трашчыць старая галава:
у горад сунецца, і сэрца ледзянее,
і зноў за дзень — рубель, а можа два…

|}