Старонка:Угрунь (1927).pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Казалі нам.. А мы ў адказ ня многа…
Паўстаў прыгнечаны працоўнай стараны!
Жыцьцё зьмянілася! Ня будзе больш вастрогам!
Вякі над кручаю! Сьвяткуем перамогу!
Заплакалі разьбітыя званы!..

Пайшоў і я дарогай камяністай,
пайшоў з рабочымі пад сьвіст ліхіх віхур.
Пайшоў бадзёры я, з прыпеўнасьцю агністай!
І сёньня разам я з грамадай комуністых
за цэглай цэгліну ўскладаю ў новы мур…


∗     ∗

Сьцежкі палыновыя замучанай зямлі
кветкамі вясьнянымі зайгралі-зацьвілі.

Сёньня ня сустрэну я ні сьлёзаў, ні журбы, —
радасьць сонцам сьцелецца, шчасьце барацьбы

Буйнымі калосьсямі зацьвіла дрыгва, —
Беларусь працоўная — краіна хараства!

Звонам разьліваецца, гоманам крыніц —
Залатая Будучына — бронзавыя дні!