Старонка:Угрунь (1927).pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

20

Сонца спаліла асьнежны сумёт…
— Дваццаць першая йдзе вясна!
Эх, любая моладасьць! Дваццаць год!
— Вып‘ем, таварыш, да дна! і

Дваццаць першая йдзе вясна —
не адна зазвоніць струна,
абуджу ў сэрцы тысячы струн
і ў бязьмежны ў сусьвет угрунь!
Рукі ў гору, а грудзі наўсьцяж,
я — схапіўся за крыльлі жыцьця.
Пазнаў я і радасьць і ўздым
ў сьвеце новым, інакшым, другім…

Дваццаць першая йдзе вясна —
не адна зазвоніць струна!..

Менск XII 1926

|}