Старонка:Угрунь (1927).pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

18

Сёньня дваццаць мне…
Яшчэ ня мала жыць!
Відаць, прыходзіцца
адкінуць лятуценьні.
Калісьці йшоў я
з сонцам на нажы,
любіў часамі крышку бурапеніць

(і выпіць чарачку…
Была такая справа).
Ляцела зоранька мая за небасхіл,
і сонца ветлы сьвет
і сонца сьвет яскравы
зацямнялі чорныя грахі.