Старонка:Угрунь (1927).pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

17

І гады мінулі, ой, гады цяжкія,
дый прышлі дзянёчкі, толькі ўжо другія —

І дзянёчкі сьцелюцца новай пуцявінай,
дый гукае моладасьць родная краіна.

І зьбірала-звала гулам віратлівым
дый мяне пазвала, знача я шчасьлівы!

І забудзем гора, што было заўчора,
дый збудуем горад, пролетарскі горад.

І зазвоняць фабрыкі, і ўзрасьце над краем,
дый крылатай гардасьцю доля залатая.

І гады мінулі — не вярнуць ніколі!
Стаў я ўжо інакшым, стаў я комсамолец…