Старонка:Угрунь (1927).pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І не адзін я быў,
з таварышамі разам,
з таварышамі, дружнай грамадой
байдосавалі сілу і ні разу
пачалавечаму ня выйшлі мы з піўной…

Але выпадкам,
дзівішся ў надзвычай,
выпадкам вынырнуў
з атручаных богем.
І новае жыцьцё
стварыла новы звычай,
а ён прынёс
бязьмежжа новых зьмен.

Пазнаў жыцьцё
праз цемень дзён разгулу;
як страшна ўспомніць
хмельна-п‘яны год!
Але мінулае
застыла-патанула
ў цёмна-сіняй зарасьлі балот.