Старонка:Угрунь (1927).pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

О, колькі запаху ў нязнаным уздыме!
Рыфмы зьвівае мая галава!..
У шэрым завулку… Дубоўка Ўладзімер
спаткаў мяне… Помню — была Масква.

Там… за Масквой… — Узьбярэжжа мора…
Грудзі сьціскаліся… Кашаль душыў…
...............
Блізкімі сталі мне нашы прасторы,
і з імі жыць буду, як дваццаць пражыў.