Старонка:Угрунь (1927).pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

16

Інакшыя дні, інакшыя словы
вясёлкавым зьяньнем зьвіваюць жыцьцё…
Сьцеляцца думкі сузорнай падковай,
пахаладзеўшае гіне стацьцё.

Пазвала жыцьцё за напружную працу,
бо ў спадчыну нам ад прышэльцаў былых —
на фабрыках нашых разьбітае, братцы,
разьбітае ўсё — варстаты, катлы,

і сьцены ўзарваны, і толькі руіны
раскінуты цэглай і як-жа тут быць?
Пазвала жыцьцё адбудоўваць краіну
пасьля перамогі, пасьля барацьбы.

Вось тут, вось цяпер як трэба пазнаў
што ворагі мы і паном і цару.
І тут толькі ўбачыў, што доля ліхая
вякамі акручвала край Беларусь.