Старонка:Угрунь (1927).pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Шаўцы-бедната паходны варстат
паставяць, начыньне разьвяжуць.
— Да вечару й што ж,
без работы нож
і зноў —
адно,
— распрадажа!

Вясёлы заўжды карчмар малады
сёньня нявесела кажа:
— Цяжка цяпер,
трэба цярпець;
вязу —
казу,
— распрадажа!

Так тваю маць!.. Дзе-ж хлеба дастаць?
Трупам на вуліцы ляжаш!
Ой, галыцьбе
дык самога сябе,
сябе, —
за рубель,
— рас-пра-дажа!