Старонка:Угрунь (1927).pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

15

Сонца адно у ваконца вакно
пастукае, нехаця скажа:
— Настала жыцьцё,
сваё лахмацьцё
вязі —
па гразі,
— распрадажа!

Галодны час… Старасьвецкі абраз
для глянсу алеем абмажуць.
— Маць тваю так!
Самога хрыста
нясі —
галасі,
— распрадажа!