Старонка:Угрунь (1927).pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ДНІ ЮНАЦКІЯ

14

Вей-вецер з поўначы прынёс і раскідаў
завею сьнежную, акутваючы гора…
У вёску дальнюю (гарэлі ў небе зоры)
пайшла нас моладзі рабочай грамада.

Прысады ўбраныя ў сярэбраны паркаль…
Дарога доўгая… Застыўшыя відалі.
Стагналі правады халодным гулам сталі,
ільдом пакрылася гульлівая рака.

За вёрст семнаццаць мы, а можа і далей,
ішлі ў абмен пуцінай сьнежна-сіняй
і несьлі — хто цьвікі, хто хустку, хто гадзіньнік
і ўсе авеяны пяшчотамі надзей.

Мінаем хаты мы… Палёў гаспадары
прымаюць нас далёка не гасьцінна:
даюць нам для пацехі бульбы поўасьміны, —
а мароз узводзіць белыя муры.