Старонка:Угрунь (1927).pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Дзе там пералічыш,
абіраюць голь:
выдаюць сярнічкі,
а хаваюць соль…


∗     ∗

Пішуць для парадку,
крэйдай, як па норме, —
на грудзях, на латках,
кожнаму свой номер.

І ў мяне дзесяты,
а прышоў другім.
Хочацца да хаты —
сьцеражэш чаргі…


∗     ∗

Сонца разбудзіла
прозалаць-зара
І мяне зьмяніла
замярзаць сястра.