Старонка:Угрунь (1927).pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

13

Холадна. Застыў
шумлівых вуліц гул,
Бягу ў „каператыў“
раней заняць чаргу.

Поўна галава
радасьці, надзей, —
будуць выдаваць
воблу і алей…


∗     ∗

Вогнішча расклалі.
Холадна. Мароз.
Рана паўставалі.
Выцягнуўся „хвост“.

Многа нараканьняў,
дзе ні закрані:
— Трэба чвэрць, а глянеш, —
толькі залатнік.