Старонка:Угрунь (1927).pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ГАДЫ ДЗІЦЯЧЫЯ

10

На Пярэсьпе[1] нарачыта
сабіралася дзятва.
І ня раз і ня два
мне была мая разьбіта
за лаптою галава.

На магілках Старажоўскіх[2]
праз крыжы і курганы
лазіў я па каштаны
і кожны раз і неяк лоўка
рваў картовыя штаны.

Галубоў ганяў са сьвістам…
Часта — выстраімся ў рад
і цішком, праз плот, у сад,

  1. Прадмесьце Менску.
  2. Могільнік на Пярэсьпе.