Старонка:Увагі аб вынікнавеньні беларускага руху-3.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

скую „чырвоную шапку" (здалі ў маскалі), дзе і прыпынілася яго творчасьць. Такім чынам загінуў пясьняр, каторы меў усе задаткі, каб зрабіцца Шаўчэнкам у беларускай поэзіі. Сярод сялянства было шмат твораў невядомых аўтараў. Творы перадаваліся па спосабу народнай творчасьці вусна ад аднаго да другога. Да такіх твораў трэба аднесьці—„Стары Зьміцер і певень", „Казаньне", „Гутарка Паўлюка", „У паноў ніхто бяз просу" і г. д. Усе гэтыя творы апісваюць прыгоннае жыцьцё селяніна ва ўсёй яго жорсткай нагаце. Яны любяць спыняцца на соцыяльных мотывах. Беднасьць і багацтва падзялілі людзей на два варожых станы. Багатаму жывецца добра: яго падтрымуе пан, ён заўжды выйдзе сухім з вады, і ўсе аддаюць яму чэсьць. Зусім ня так адчувае сябе бедны. Усе яго крыўдзяць, на судзе яго заўжды вінавацяць, ня гледзячы на яго правату, усюды яго б‘юць і ганяюць. Няма ў яго двара, няма хаткі. Прыгонны строй уносіць разлажэньне ў сялянскія гушчы. „Многа ёсьць такіх на сьвеце, што па злосьці ліха плеце язычком сваім па­ ганым: сваіх брацьцяў перад панам уядаець за нішто, каб ды самому зато ласку заслужыць улана". Гарэлка прыносіць вялікую шкоду селяніну, але за панства вінаваціцца не селянін, а пан, каторы спойвае мужыкоў, прадаючы гарэлку са сваіх бравароў у сваіх корчмах. „Хоць і пан цьвярозых любіць, а ўсё-ж воднай людзей губіць. Хоць ксяндзы нам піць бароняць, паны водку, аднак, гоняць. Трудна-ж гэтак нам зрабіці: быць цьвярозым—водку піці“. Ува ўсіх сялянскіх творах адразу адчуваецца іх сялянскі настрой і ненавісьць да паднявольнага прыгоннага жыцьця.

К 40-м гадом 19-га стагодьдзя на Беларусі ўжо зьяўляецца пісьменьнік, каторы уводзіць нас у далейшую беларускую літаратуру. Гэта — Вінцук Дунін-Марцінкевіч, большасьць твораў каторага падае на 50-я гады. Па сваім пахаджэньні ён зьяўляецца дробным шляхцічам-разначынцам. Па сваёй творчасьці ён зьвязан з беларускай школай польскай літаратуры. Па сваіх поглядах—гэта лібэрал-народнік, і ў якога народніцтва ахварбована ў сантымэнтальны романтызм.

Об'ектам творчасьці Марцінкевіча зьяўляецца проста бе­ларускі люд і наогул вёска. Аўтар сам кажа, што лічыць сябе дударом простага народу, што будзе пісаць папросту, пабеларуску, каб селянін зразумеў яго. Як лібэрал-шляхціц, ён лічыць,