Старонка:Увагі аб вынікнавеньні беларускага руху-3.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

рына няпэўна, бо падскубе куса, падправіць бораду, і падкруціць вуса". Ненавісьць да пана ў аўтара злучаецца з наіў­ным монархізмам, што вельмі тыпова для сьветапогляду селя­ніна, которы пры сваім соцыяльным бунтарстве быў зусім несьвядомым політычна. Аўтар вызначае, што цар дасьць вольнасьць бедным сялянам. Дагэтуль цар ня даў вольнасьці сяля­нам таму, што паны яго абшукваюць і хітруюць. Яны так кажуць цару: «Пане найясьнейшы, што з гэтага будзе, дасі хамам вольнасьць, дык што з таго будзе? Бо мужык бяз пана быць ніяк ня можа; пабіцца, пакалоціцца, сьцеражы ты, божа. Над ім штодзень трэба з кнутом стаяць над каркам, розгі каб ляжалі возам за фальваркам. Гразы як ня будзе ад двара над хамам, зап'ецца гарэлкай навек вякоў амэн“. Але прыдзе час, калі цар вызваліць сялян з няволі. Тады „будзе тое, браце, прыжджом, мой Сьцяпане, што пан на нас скажа: „Мой каханы пане!". Мы на іх ня глянем і шапкі ня здымем, хоць блізка нас будуць, ня кланяўшысь мінем".

Асаблівую цікавасьць мае для нас верш Паўлюка Бахрыма „Заграй, заграй, хлопча малы", каторы мае, здаецца, і аўтабіографічнае значэньне. Верш напісан народным стылем, ён повен жывых вобразаў, узятых з вясковага прыгоннага жыцьця. Зьмест яго такі. Сярдзіты, неміласэрны пан сядзіць у Крошыне. Ён кіямі забіў бацьку селяніна. Маці тужыць, сястра плача. Лепш быць бяспрытульным ваўкалакам, лепш быць вольнаю птушкаю, бо тады селянін ня знаў-бы прыгону. „У паншчыну-б не пагналі і ў маскалі-б не аддалі". Аўтар ненавідзіць паноў і запэўнен у тым, што на галаву іх калісь прый­дзе расплата за іх злачынствы. Але пакуль-што настрой песь­няра бязвыхадна цяжкі. Куды пайсьці, як абярнуцца? „Ой, кажане, кажане! Што ня сеў ты на мяне, каб я больш не падрос ды ад бацькавых калёс!" Па народныму ўяўленьні, той чалавек, на якога сеў кажан, ня будзе расьці. Калі-б селянін перастаў расьці і астаўся малым, яго не пагналі-б у паншчыну і не аддалі-б у маскалі.

У Крошыне здарыўся сялянскі бунт. П. Бахрым, як мы даведваемся з некаторых вестак, быў прызнан уладаю ўдзельнікам гэтага бунту. Шмат сялян за ўдзел у бунце выпаралі бізуном і выслалі ў Сібір. Што датыча да Паўлюка, у като­рага знашлі вольныя вершы, то яго паставілі пад Мікалаеў-