Старонка:Увагі аб вынікнавеньні беларускага руху-3.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дзіць да вываду, што беларускаю моваю павінны зацікавіцца самі беларусы, якія лепш могуць разабрацца ў законах і асаблівасьцях сваёй мовы. У канцы сваёй працы ён піша так: „Намерение, руководствовавшее меня в написании статьи сей, состояло в том, дабы обратить на столь важный предмет внимание самих белорусцев, которые вернее и лучше могут наследовать своё наречие и помощью оного об'яснить древний язык наших памятников". Такім спосабам, па мысьлі Калайдовіча, сам беларус павінен быць дасьледчыкам сваёй мовы ня столькі дзеля самой беларускай культуры, колькі дзеля таго, каб лепш вытлумачыць старажытную мову расійскіх друкаваных помнікаў. Выходзіла так, што цікавячыся Беларусьсю з боку мовы яе старажытных помнікаў, Калайдовіч меў на увазе не беларускія, а агульна-рускія культурныя інтарэсы. Тым ня менш, так ці іначай, а вывучэньне Беларусі ішло і ў інтарэсах самой Беларусі.

І пасьля Калайдовіча вялікарасійскія вучоныя цікавяцца Беларусьсю, але і іх цікавасьць носіць зусім прыпадковы характар, і наогул яна ў Расіі выяўляецца менш, чым у Польшчы. І гэта зразумела. Беларусь уваходзіць ў склад Расіі, як яе паўночна-заходняя краіна, каторая абараняецца моцнае штыхамі расійскай арміі. Дзякуючы гэтаму прадстаўніком расійскай дзяржаўнасьці і культуры ня прыходзіцца ажытавацца і клапаціцца аб захаваньні Беларусі за Расіяй, тым больш, што ра­сійскі ўрад у часы аракчэеўшчыны, а потым Мікалаеўшчыны ня любіць, калі прадстаўнікі расійскага грамадзянства ўмешваюцца ў політыку. Зусім другая справа на захадзе, у Польшчы. Польшча згубіла Беларусь. Трэба адабраць яе ад Расіі. Над гэтым думаюць галовы польскага грамадзянства і ажытуюцца. Штыхоў у Польшчы мала, а з 30-х гадоў зусім няма. Трэба гатовіць паўстаньне, а для гэтага трэба знаць Беларусь і беларуса, трэба з увагаю адносіцца да беларускага пытаньня.

Праца расійскіх пісьменьнікаў і вучоных крыху ажывае з канца 40-х гадоў. Над досьледам Беларусі працуюць Кушын, Эгілеўскі, З . З . Шпілеўскі (Драўлянскі), Кіркор і інш. Часта яны родам беларусы, але русыфікацыя зрабіла іх прадстаўні­камі расійскіх поглядаў на Беларусь.

Характар твораў Шпілеўскага напалавіну навукова-этнографічны, напалавіну бэлетрыстычны. Ён апісвае быт беларус-