Старонка:Увагі аб вынікнавеньні беларускага руху-3.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

на. У яго вершы селянін кажа так: „Будзем роўныя з панамі, самі будзем як паны, — і гарэлку піць збанамі, і гуляць так, як яны“. Праўда, што далей аўтар глыбей падходзіць да справы і кажа: „Перастануць нашым братам, як скацінай, таргаваць, напускацца ліхім матам, скуру з ног да караў драць“. Палажэньне пана пры волі, па вершу, будзе дрэнна. „Вось паном ня дужа лоўка: самым трэба працаваць! Пабаліць ня раз галоўка, калі прыдзецца араць! Не адзін-то папацеець і заскача драпака,—бо сам толькі есьць умеець ды драць скуру з мужыка“. Без селяніна і ў далейшыя часы пан не абойдзецца, але ён павінен будзе падходзіць да селяніна не старымі сродкамі, пугай ды дубінай, а зусім пановаму: „Мужык будзець не скацінай, ня раз скажа пан з паноў: пане Грышка, пане Міна! Як-жа, васпан, ці здароў!“.

Цікава тое, што нават рахманае і далікатнае народалюб’е Марцінкевіча спатыкае опозыцыю ў шляхецкіх колах. Нават такі прогрэсыўны пясьняр, як У. Сыракомля папаў у лік опозыцыянэраў. Яму, напрыклад, не спадабалася, што адзін з герояў Марцінкевіча—Гапон, катораму ўдалося выбіцца з сялян у афіцэры, робіць помсту мучыцелю сялян і свайму ворагу, аканому. „Сыракомля заўважыў яму (Марцінкевічу), што ў апавяданьні няма эстэтычнага погляду артысты, ёсьць няхват заслоны, якая прыкрыла-б надта жорсткую нагату самае праў­ды. Сыракомля ня мог згадзіцца з тым, што Гапон памшчаец­ца ворагу аканому“. (М. Гарэцкі. Гісторыя беларуск. літарату­ры, Вільня, 1920, стар. 81).

Спаткаў опозыцыю і той факт, што Марцінкевіч піша свае творы ў беларускай мове, каторая зьяўляецца мужыцкай мовай. Аб гэтай опозыцыі гаворыць сам Марцінкевіч ў прад­мове да свайго перакладу „Пан Тадэуш“ Міцкевіча. „Чаму-ж, думаю, наш народ просты, што з гэтымі панамі так блізка жыў, чаму-ж дробная акалічная шляхта, што, жывучы ў лясным заціску, у хаце між сабою сваёй роднай ужывае мовы,—чаму-ж яна ня мае пазнаць абычаяў сваіх бацькоў. Вось гэта ўсё і нагнала мне думку пералажыць «Пана Тадэуша» на беларускую мову. Праца мая ў гэтай мове, што мела захваціць нашага беларускага мужыка і бедную шляхту да навукі, ня сустрэла пры­яцеляў сярод багатых людзей нашае старонкі“. Выходзіць так, што абшарнікі і наогул багатыя групы жыхарства няпрыхільна