Старонка:Увагі аб вынікнавеньні беларускага руху-2.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ёсьць gепte rutheni, natione poloni. Ускосна да гэтай школы магчыма аднесьці і Адама Міцкевіча. У яго творах мы зна­ходзім шмат беларускіх малюнкаў і тэм. Сваёю бацькаўшчынаю ён называе Літву, пад якой разумее Беларусь, як непадзель­ную частку Польшчы.

Асабліва тыповым прадстаўніком пісьменьнікаў беларус­кай школы ў польскай літаратуры зьяўляецца Алесь Рыпінскі. У 1831 годзе ён прымаў чынны ўдзел у паўстаньні, дзеля чаго павінен быў потым кінуць бацькаўшчыну і змураваць у Парыж. Седзячы ў Парыжы, ён ня кідаў сувязі з Польшчай і Беларусьсю. У 1839 годзе ён у гуртку эмігрантаў чытаў лекцыі аб Беларусі, з якіх і ўтварыўся першы як-бы падручнік па беларусазнаўству. Яго кніжачка была выдадзена ў Парыжы Ў 1840 г. пад назваю: „Bialorus. Kilka slow o poezji prostego ludu tej naszej polskiej prowincji". Як відаць з самой назвы кніжкі, шляхціц Рыпінскі цікавіцца „простым людам", сялян­ствам Беларусі. Беларусь, на яго погляд, ёсьць толькі провінцыя Польшчы. Аўтар кніжкі лічыць, што Беларускае сялянства павінна ня толькі політычна, але і культурна зьліцца з паля­камі. Не дарма кнігу сваю ён прысьвячае „першаму з беларускіх мужыкоў, каторы навучыцца ўперад чытаць, а потым і думаць папольску“. У сувязі з гэтым, Рыпінскі першы скарыс­таў для беларускай мовы польскія літары, дадаўшы да некаторых з іх асобныя адзнакі. Гэтаю азбукаю, крыху пера­робленаю, беларуская мова часта карыстаецца і ў нашыя часы, асабліва пры пашырэньні беларускай культуры і друку сярод тых беларусоў, якія вучацца ў польскіх школах. Свой агульны погляд на Беларусь Рыпінскі выказаў у прадмове да сваёй кніжкі: „Гэта Русь складае непадзельную часьціну нашай дара­гой бацькаўшчыны (Польшчы). Гэты народ (беларусы) захаваўся дзеля таго, каб давесьці, што ён сам можа выбраць сабе пана, а чужых гаспадароў ня хоча знаць". За пана Рыпінскі лічыў Польшчу, а пад чужымі гаспадарамі разумеў Расію. Ён быў пераконаны ў тым, што беларусу патрэбен пан. Яму і ў галаву ня прыходзілі думкі аб тым, што працоўная беларуская маса павінна быць сама сабе панам.

Пісьменьнікі беларускай школы пісалі і пабеларуску для таго, каб знайсьці чытача сярод беларускіх мас. Рыпінскі на­пісаў баляду „Нячысьцік", вершы, псальмы— „Стары Восіп