Старонка:Увагі аб вынікнавеньні беларускага руху-2.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Перад намі ёсьць вельмі цікавы дакумэнту каторы яскрава сьведчыць аб адносінах беларускага селяніна да польскага паўстаньня 1831 г. Афіцэр польскай разьбітай арміі Багданскі разам з трыма таварышамі прабіраецца з Беларусі ў Галіцыю, каб выратавацца ад прасьледваньня рускай улады. Ім трэба прабрацца праз балоты. Стары селянін паляшук, наогул спачу­ваючы чырвоным паўстанцам, узяўся быць іх правадыром. Па дарозе стары разгаварыўся і так вытлумачыў асноўную пры­ чыну няўдачы польскіх паўстаньняў наогул. „Як да Касьцюшкі, так і цяпер ёсьць адна прычына няўдачы паўстаньня— гэта адносіны паноў да сялянства. Паны думалі самі зрабіць паў­станьне, але забыліся, што іх мала, а мужыкоў столькі, як мурашак. Паны не хацелі вызваліць сялянства, бо, згубіўшы паншчыну і падданства мужыкоў, яны згубілі-б свае даходы ад мужыкоў і сваю вагу ў гаспадарстве, дзе яны—усё, а му­жык— нішто. Вы ніколі ня будзеце мець Польшчы, пакуль мужыкі яе не адваююць, а яны не адваююць яе, ня маючы перакананьня, што адбіваюць яе для сябе. Паншчына ёсьць прычына ўпадку паўстаньня". (Zbіог раmietnikow z 1831 г., стар. 219-20).

Як адбітак тагачасных польскіх настрояў, у польскай літаратуры зьяўляецца так званая беларуская школа.

Пісьменьнікі гэтай школы паставілі сваёю мэтаю зрабіць з беларускага селяніна такога чалавека, які стаў-бы сьвядомым грамадзянінам, патрыётам Польшчы, і пашоў-бы, калі гэта будзе патрэбна, у паўстаньне разам з паўстанцамі панамі і інтэлігентамі.

Найчасьцей яны пішуць папольску, але тэмы і сужэты для сваіх твораў бяруць з беларускага жыцьця. Часам яны пераходзяць на беларускую мову. І трэба вызначыць, што гэта ім даволі лёгка зрабіць, бо яны паходзяць з беларускай апалячанай шляхты. З пісьменьнікаў школы мы можам назваць- Яна Баршчэўскага з Віцебшчыны, Алеся Рыпінскага з Дзісьненшчыны і Яна Чачота з Навагрудчыны. Усе яны ня толькі пісьменьнікі, але і польскія патрыоты і вельмі часта ўдзельнікі паўстаньня 1831 году. Па іх поглядах Беларусь ёсьць хоць і асобная краіна, але яна зьяўляецца непадзельнай часьцінаю Рэчы Паспалітай Польскай. Што датычыць да беларусаў, то яны ёсьць частка польскай нацыі, ці, як тады казалі, беларусы