Старонка:Увагі аб вынікнавеньні беларускага руху-1.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

пана; ведаў ён, што ён „тутэйшы" мясцовы чалавек, не па­добны на паляка і вялікаруса, але ён ня ведаў у масе, што ён беларус.

Тым ня менш, спачатку XIX стагодзьдзя на Беларусі і па-за яе межамі пачынаецца разьвіцьцё нацыянальнага беларускага руху. Карані гэтага руху вырастаюць з экономічнага і разам з тым політычнага стану Польшчы, Расіі і самой Беларусі.

На Беларусі з канца XVIII стагодзьдзя прачнуўся мужык. Яго цяжкая доля фэўдальнага сэрва-раба штурхала яго на паўстаньні супроць паноў. Ня ўмеючы гаварыць культурнаю моваю, ён загаварыў языком паўстаньняў, забойствамі паноў, падпаламі панскіх маёнткаў і г. д. Гэты сялянскі рух на Беларусі, у сваёй сутнасьці, разам з тым, быў і нацыянальным рухам, бо селянін, „тутэйшы" па сваёй нацыянальнасьці змагаўся з панам, каторы быў ці паляком, ці вялікарусам. Селянін-беларус амаль што зусім ня меў сваёй нацыянальнай інтэ­лігенцыі, але яго язык паўстаньняў прымусіў польскую і рус­кую. інтэлігенцыю, сядзеўшую ў панскіх маёнтках, загаварыць аб ім і зацікавіцца ім. „Быдла" ня толькі не хацела працаваць на пана, але рабіла на яго напады. Зразумела, што паны павінны былі ня толькі выклікаць супроць сялян збройную вайсковую сілу, але і пачаць вывучэньне гэтага „начыньня вытворчасьці". Аб беларусе-селяніне загаварылі „культурныя" паны. Апроч таго, часам і сам беларускі селянін прагнуўся гаварыць аб сабе ня толькі моваю паўстаньняў, але і моваю, якую магчыма было занясьці на паперу.

Што датыча да Польшчы, то яна, падзеленая ў канцы XVIII стагодзьдзя суседзямі, прагнецца ў гэтыя часы зноў стаць на ногі і адрадзіцца, як політычны організм. Тагочасныя абста­віны спрыяюць ёй. Але само сабою зразумела, што без тэры­торыі Беларусі, як сваіх „усходніх крэсаў", Польшча ня можа адбудавацца, як дужае гаспадарства. Ня хоча яна абыйсьціся і бяз прыгоннай працы беларускага селяніна, каторы праца­ваў на польскага пана не адну сотню год. Сюды трэба далучыць і гістарычна зложаную тэндэнцыю Польшчы—праглынуць Беларусь, — тэндэнцыю, асабліва яскрава падкрэсьленую ў апошняй польскай констытуцыі 1791 году. Было ясна, што ў далейшыя часы, калі палякам прыдзецца рабіць паўстаньне